Поўная версія

ЖЫЦЦЁ АПАЗІЦЫЯНЕРАЎ АСВЯТЛІЎ СТРЫПТЫЗ УКРАІНСКІХ АКТЫВІСТАК FEMEN

Каментарыі 20.12.2011 | 13:25
Беларускія апазіцыянеры 19 снежня ўспаміналі падзеі гадавой даўнасці, падносячы іх не інакш як разгон мірнай акцыі і заклікаючы грамадзян успомніць імёны яе ўдзельнікаў. На старонках інтэрнэт-сайтаў, традыцыйных правадыроў ідэй і думак нязгодных, ізноў застракацелі прозвішчы экс-кандыдатаў і палітолагаў, якія ў мемуарных танах пераконвалі, што Дом урада штурмавалі ягняткі з крылцамі з самых лепшых памкненняў, а пакаранне за пагром - гэта самавольства Феміды, а не справядлівая кара.

Адзначыць гадавіну яны заклікалі агнём свечак, трэба меркаваць, у надзеі, што "з іскры загарыцца полымя". Але бушуючага вогненнага віхру, як і год таму, які сагрэў бы натоўпы тых, хто сабраўся на плошчах, не ўзнікла, а само мерапрыемства ператварылася ў фарс. Праўда, на гэты раз з эратычнай сюжэтнай лініяй. Пярчынку ў чараду недарэчных, а апошнім часам і нудных выхадак апазіцыянераў унеслі гарныя ўкраінкі з феміністычнага руху Femen, якія пазіравалі топлес каля будынка на плошчы Незалежнасці малой групе журналістаў па запрашэнню дзеячаў апазіцыі.

На якую глядацкую аўдыторыю быў разлічаны стрыптыз, складана адказаць: ці то на апазіцыянераў, якія прагульваліся побач, ці то на замежных знатакоў жаночай чароўнасці, ці то... Зрэшты, паказ дзяўчат атрымаўся з эстэтычнага пункту гледжання пахабным, а з палітычнага - бессэнсоўным. І з якога ракурсу ні паглядзі, але атрымліваецца, што акрамя хараства заезджых дзяўчат беларускай апазіцыі паказаць народу няма чаго і няма чым асвятліць сваё цёмнае мінулае, будучае і сучаснае. А больш за ўсё любаты дасталося ад дзяўчат экс-кандыдату Уладзіміру Някляеву, якому пашчасціла апынуцца побач з імі. Прычым не аднаму, а з членамі свайго выбарчага штаба...

Такая акцыя апазіцыі агаліла яе палітычную нежыццяздольнасць, падняць якую не змаглі нават заезджыя дзівы. Народ не рэагуе на абяцанні апазіцыянераў, не падзяляе іх ідэі, не схільны слухаць іх успаміны. Так, уласна, хіба ж можна было чакаць іншага развіцця падзей...

P.S. Ды і памянула апазіцыя гадавіну свайго правалу неяк не па-людску, са свечкамі, фарсам і стрыптызам... Толькі навошта пасля гэтай вакханаліі ісці на службу ў Чырвоны касцёл?

Аляксандр САМ,
БЕЛТА.
Поўная версія