Поўная версія

Стужка навiн загалоўкі падрабязна

11 лістапада 2019
15:21
vk
Міхаіл Малашэнка Беларусь за кошт энергазберажэння ў студзені-верасні сэканоміла 635 тыс. т умоўнага паліва
"За гэту пяцігодку мы паставілі перад сабой задачу сэканоміць не менш як 5 млн т умоўнага паліва. За студзень - верасень 2019 года ўжо сэканомілі 635 тыс. т", - сказаў Міхаіл Малашэнка.
vk
15:20
vk
Фота з архіва Кансультацыі паміж МЗС краін СНД па барацьбе з тэрарызмам пройдуць у Ашхабадзе
На сустрэчы прадстаўнікі знешнепалітычных ведамстваў дзяржаў Садружнасці абмяркуюць выклікі і пагрозы бяспецы на глабальным і рэгіянальным узроўнях.
vk
15:20
vk
Фота з архіва Лукашэнка: Беларусь зацікаўлена ў пашырэнні сувязей з Польшчай
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ад імя беларускага народа і сябе асабіста павіншаваў Прэзідэнта Польшчы Анджэя Дуду і грамадзян гэтай краіны з Нацыянальным святам незалежнасці.
vk
15:06
vk
Фота   EPA  /Rolex Dela Pena Землетрасенне магнітудай 5,2 адбылося ў Францыі
Удакладняецца, што эпіцэнтр падземных штуршкоў знаходзіўся за 124 км на паўночны ўсход ад французскага горада Манпелье. Ачаг залягаў на глыбіні 10 км.
vk
14:43
vk
Міхаіл Мархель. Фота з архіва Міхаіл Мархель назваў канчатковы склад зборнай Беларусі на матчы з футбалістамі Германіі і Чарнагорыі
У выязны спіс уключаны 23 футбалісты. Каманда збіраецца ў Мінску ў тэхнічным цэнтры асацыяцыі "Беларуская федэрацыя футбола" і будзе трэніравацца на комплексе футбольных палёў у Вяснянцы да 14 лістапада.
vk
14:03
vk
Сяргей Кавальчук і Максім Рыжанкоў Міністэрству спорту і турызму Беларусі ўручылі сцяг
Сцяг кіраўніку спартыўнага ведамства Сяргею Кавальчуку ўручыў першы намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Максім Рыжанкоў, які падкрэсліў важнасць гэтай падзеі. Міністэрства даказала сваю эфектыўнасць і запатрабаванасць, заявіў ён.
vk
14:01
vk
Фота з архіва Да +17°С чакаецца ў Беларусі на гэтым тыдні
Умовы надвор'я на тэрыторыі Беларусі будзе ў асноўным вызначаць перыферыя антыцыклону, які разгарнуўся над еўрапейскай часткай Расіі.
vk
13:56
vk
Выбарчы ўчастак у Бухарэсце. Фота   Reuters  На прэзідэнцкіх выбарах у Румыніі чакаецца другі тур
Паводле папярэдніх падлікаў, Клаус Ёханіс набраў 39 працэнтаў галасоў выбаршчыкаў, чаго не хопіць для агульнай перамогі. 24 лістапада ў Румыніі павінен адбыцца другі тур прэзідэнцкіх выбараў.
vk
13:36
vk
Аліна Гарнасько стала ўладальніцай Кубка Беларусі па мастацкай гімнастыцы ў мнагабор'і
Сталічная спартсменка бліскуча справілася з обручам, мячом і булавамі, зарабіўшы ў суме 85,350 балаў. Серабро ў Юліі Еўчык (79,900), бронза ў Ганны Каменшчыкавай (78,400).
vk
13:11
vk
Фота   obshe.net  Член Сената Балівіі Жанін Аньес заявіла, што стане выконваючым абавязкі прэзідэнта
Раней Эва Маралес заявіў, што падае ў адстаўку з пасады прэзідэнта Балівіі. Пазней стала вядома, што ў адстаўку таксама падалі віцэ-прэзідэнт Балівіі Альвара Гарсія Лінера і спікер Сената Балівіі Адрыяна Сальвацьера.
vk
13:10
vk
Фота з архіва Беларускіх жанчын запрашаюць адказаць на пытанні аб здароўі анлайн
Ананімнае анлайн-апытанне могуць прайсці жанчыны ва ўзросце ад 25 да 60 гадоў, якія пражываюць у вялікіх гарадах і невялікіх населеных пунктах краіны.
vk
13:09
vk
Фота з архіва Начныя замаразкі чакаюцца ў Беларусі 12 лістапада
Тэмпература паветра ўначы складзе ад мінус 1 да плюс 4, пры праясненнях - 2-4 градусы марозу. Удзень будзе 6-12 градусаў цяпла.
vk
13:03
vk
Фота ФХБ Хакеісты зборнай Беларусі перамаглі Латвію і занялі першае месца на "Турніры чатырох нацый" у Ліепаі
Прынцыповая сустрэча ўдалася. Абедзве дружыны, якія прэтэндавалі на перамогу ў "Турніры чатырох нацый", паказалі відовішчны і хуткі хакей з мноствам небяспечных момантаў.
vk
12:48
vk
Алег Мох У Беларусі выяўлена 654 радовішчы прэсных і мінеральных вод
Усяго эксплуатуецца 262 радовішчы прэсных падземных вод і 136 - мінеральных. Прэсныя воды найбольш інтэнсіўна выкарыстоўваюцца ў Гомельскай, Магілёўскай і Мінскай абласцях, мінеральныя - у Мінскай і Віцебскай.
vk
12:36
vk
Фота з архіва Саюзныя парламентарыі будуць назіраць за выбарамі ў Палату прадстаўнікоў
17 лістапада саюзныя парламентарыі ў складзе місіі наглядальнікаў ад СНД прымуць удзел у назіранні за выбарамі дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі сёмага склікання.
vk
Поўная версія