Поўная версія
Сюжэт
Усе сюжэты

Пасланне Прэзідэнта беларускаму народу і Нацыянальнаму сходу

Пасланне Прэзідэнта беларускаму народу і Нацыянальнаму сходу

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 21 красавіка звярнуўся са штогадовым Пасланнем да беларускага народа і Нацыянальнага сходу.

Лукашэнка: у школах неабходна добра прадуманая прафарыентацыя
21 Красавік 2017, 16:23
"У каледжы і ВНУ маладыя людзі не павінны ісці толькі па набраных балах і наўгад. Патрэбна добра прадуманая прафарыентацыя. І каб вучні яшчэ ў школе набывалі навыкі іх будучых прафесій", - сказаў кіраўнік дзяржавы.
Лукашэнка: усе грамадска значныя затрыманні карупцыянераў санкцыянаваны Прэзідэнтам
21 Красавік 2017, 16:20
Прэзідэнт неадкладна дае санкцыю на прыняцце дзейсных мер, калі яму дакладваюць аб фактах карупцыі. "Усе грамадска значныя затрыманні санкцыянаваны асабіста мной", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.
Мірнае жыццё ў Беларусі і тэрытарыяльная цэласнасць надзейна абаронены - Лукашэнка
21 Красавік 2017, 15:54
"Робячы стаўку на дыпламатыю, мы тым не менш не можам выключыць любога павароту падзей. Абвастрэнне міжнароднай абстаноўкі выстаўляе на першы план пытанні знешняй і ўнутранай бяспекі нашай міралюбівай дзяржавы", - заявіў Аляксандр Лукашэнка.
Колькасць аперацый па перасадцы органаў у Беларусі за 10 гадоў павялічылася амаль у 25 разоў
21 Красавік 2017, 15:48
Кіраўнік дзяржавы адзначыў вынікі работы медыкаў у транспланталогіі. За апошняе дзесяцігоддзе колькасць праведзеных аперацый па перасадцы органаў павялічылася амаль у 25 разоў.
Лукашэнка разлічвае на новы штуршок у развіцці эканамічнага супрацоўніцтва Беларусі і Кітая
21 Красавік 2017, 15:43
"Нас радуе, што на ўзровень усебаковага стратэгічнага партнёрства выведзены адносіны з Кітайскай Народнай Рэспублікай", - сказаў Прэзідэнт.
Лукашэнка вельмі незадаволены рэзультатамі ў сферы спорту вышэйшых дасягненняў
21 Красавік 2017, 15:42
Паводле слоў кіраўніка дзяржавы, работа ў гэтай сферы поўнасцю правалена.
Прэзідэнт прапанаваў пазней пачынаць вучэбны дзень у школе
21 Красавік 2017, 15:38
Беларускі лідар таксама засяродзіў увагу на дрэнным здароўі ў дзяцей. Увесь свой вольны час яны вымушаны траціць на вучобу. "Калі дзіця займаецца яшчэ і спортам, а гэта неабходна, то проста бяда. Яно не вытрымлівае такі тэмп", - адзначыў кіраўнік дзяржавы.
СМІ трэба быць больш адказнымі і аб'ектыўнымі ў падачы інфармацыі - Лукашэнка
21 Красавік 2017, 15:31
Паводле слоў кіраўніка дзяржавы, забеспячэнне нацыянальнай бяспекі немагчыма без надзейнай абароны ад дэструктыўных інфармацыйных атак, якія сталі сродкам умяшання ва ўнутраныя справы суверэнных дзяржаў.
Сярэдняя працягласць жыцця ў Беларусі ў 2017 годзе павінна перасягнуць 74 гады - Лукашэнка
21 Красавік 2017, 15:22
Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што важнай задачай з'яўляецца павелічэнне сярэдняй працягласці жыцця ў краіне. "У бягучым годзе яна павінна набліжацца да 75 гадоў. 74 - жалезна. Але гэта для нас не мяжа", - сказаў ён.
Лукашэнка: дзяржслужба павінна стаць адной з самых прывабных
21 Красавік 2017, 15:18
"Адказнасць вялікая, работа на знос часам у некаторых, а стымулаў не так ужо і шмат. Неабходна зрабіць усё магчымае, каб дзяржслужба стала адной з самых прывабных", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.
Поўная версія