У Беларусі адбылася парламенцкая выбарчая кампанія. Выбары ў Савет Рэспублікі прайшлі 7 лістапада, у Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь - 17 лістапада.
Кіраўнік дзяржавы прыняў удзел у галасаванні на выбарчым участку нумар 506 Старавіленскай выбарчай акругі нумар 105 Цэнтральнага раёна Мінска, які размяшчаецца ў Беларускім дзяржаўным універсітэце фізічнай культуры.
Усяго ў групе наглядальнікаў ад асамблеі ў Беларусі цяпер знаходзяцца 46 чалавек. Сёння ўсе яны раз'ехаліся па выбарчых участках Мінска, Мінскай вобласці і іншых рэгіёнах.
Акрэдытацыю ў інфацэнтры атрымалі 678 прадстаўнікоў СМІ, у тым ліку 323 замежныя. У ім наладжана відэа-канферэнц-сувязь з рэгіёнамі, створаны неабходныя ўмовы для СМІ.