Поўная версія
Сюжэт
Усе сюжэты

ПЯТЫ ЎСЕБЕЛАРУСКІ НАРОДНЫ СХОД

ПЯТЫ ЎСЕБЕЛАРУСКІ НАРОДНЫ СХОД

Распараджэннем Прэзідэнта ад 30 сакавіка 2016 года №52 рп створаны рэспубліканскі арганізацыйны камітэт па падрыхтоўцы і правядзенні V Усебеларускага народнага сходу.

Выступае Аляксандр Лукашэнка
У Беларусі за 5 гадоў плануецца рэалізаваць больш як 80 буйных інвестпраектаў на $27 млрд
22 Чэрвень 2016, 16:01
"Галоўнай крыніцай росту ВУП з'яўляюцца эфектыўныя інвестыцыі. За пяцігоддзе неабходна рэалізаваць больш як 80 буйных інвестыцыйных праектаў на суму звыш $27 млрд, прыцягнуць не менш як $14 млрд знешніх крыніц, уключаючы поўнае выкарыстанне крэдытных ліній і прамых інвестыцый КНР. Гэта наш асноўны інвестар", - падкрэсліў кіраўнік дзяржавы.
Дзяржапарат працуе недастаткова эфектыўна - Лукашэнка
22 Чэрвень 2016, 15:55
"Трэба сказаць сумленна і адкрыта: у Беларусі адзін з самых кампактных дзяржаўных апаратаў у свеце. Пытанне ў іншым. Работа дзяржапарату недастаткова эфектыўная", - лічыць беларускі лідар.
Лукашэнка расказаў, як будуць развівацца рэгіёны краіны
22 Чэрвень 2016, 15:52
Адным з напрамкаў рэгіянальнага развіцця з'яўляецца стварэнне навукова-тэхналагічных паркаў (у тым ліку ў гарадах абласнога падпарадкавання) у якасці пляцовак для арганізацыі высокатэхналагічных вытворчасцей, заснаваных на тэхналогіях V і VI укладаў.
Лукашэнка ў бліжэйшы час правядзе перагаворы з Сі Цзіньпінам
22 Чэрвень 2016, 15:43
У час візіту запланаваны таксама двухбаковыя сустрэчы Прэзідэнта Беларусі з лідарамі замежных краін.
Удасканаленне кіравання эканомікай запатрабуе перагляду функцый міністэрстваў - Лукашэнка
22 Чэрвень 2016, 15:33
"Удасканаленне кіравання эканомікай запатрабуе перагляду функцый міністэрстваў - узмацнення іх ролі ў фарміраванні галіновай палітыкі, маніторынгу і прагнозе развіцця галіны, пашырэнні і абароне інтарэсаў вытворцаў на знешніх рынках. Гэта дасць магчымасць аптымізаваць структуру дзяржаўных органаў, знізіць іх колькасць", - адзначыў кіраўнік дзяржавы.
У Беларусі неабходна мадэрнізаваць кіраванне эканомікай - Лукашэнка
22 Чэрвень 2016, 15:28
"Нам неабходна мадэрнізаваць кіраванне разам з абнаўленнем вытворчасцей. Менавіта тады мы атрымаем поўную аддачу ад мадэрнізацыі: заваюем новыя рынкі, прададзім прадукцыю з прыбыткам і дастойна заплацім кожнаму працаўніку", - адзначыў кіраўнік дзяржавы.
Выступленне Аляксандра Лукашэнкі
Больш за 20 дзяржпраграм плануецца рэалізоўваць у бягучым пяцігоддзі - Лукашэнка
22 Чэрвень 2016, 15:25
"У 2016-2020 гадах плануецца рэалізоўваць больш за 20 дзяржаўных праграм, пры гэтым арыенціровачна дзве трэці бюджэтных сродкаў, выдзеленых на іх фінансаванне, будуць інвесціраваны ў сацыяльную сферу. У першую чаргу - у медыцыну, адукацыю, культуру, падтрымку сем'яў, сацыяльную абарону насельніцтва", - адзначыў беларускі лідар.
Лукашэнка назваў прычыны запаволення эканамічнага росту Беларусі ў папярэдняй пяцігодцы
22 Чэрвень 2016, 15:17
Аляксандр Лукашэнка канстатаваў, што спад на рынках Расіі і Украіны выклікаў скарачэнне тавараабароту з Беларуссю. Гэта прывяло да затаварвання складоў беларускіх прадпрыемстваў, зніжэння валютнай выручкі і іншых неспрыяльных вынікаў.
Сярэдняя чаканая працягласць жыцця беларусаў да 2020 года дасягне 75 гадоў
22 Чэрвень 2016, 15:12
"Да 2020 года чаканая сярэдняя працягласць жыцця павялічыцца і перасягне 75 гадоў", - сказаў кіраўнік дзяржавы.
Лукашэнка: Беларусь выбрала шлях эвалюцыйнага развіцця, а не шокавай тэрапіі
22 Чэрвень 2016, 15:06
Успамінаючы аб сітуацыі, у якую Беларусь трапіла ў пачатку 90-х гадоў, Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што ствараліся перадумовы, каб краіна апынулася фактычна пад знешнім кіраваннем.
Поўная версія