Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
04 кастрычніка 2018, 18:21

ЗША цалкам спынілі пастаўкі нафты ў Кітай

4 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Пастаўкі нафты з ЗША ў Кітай цалкам спынены на фоне гандлёвага канфлікту паміж краінамі. Аб гэтым паведамляе агенцтва Reuters са спасылкай на заяву кіраўніка кітайскай суднаходнай кампаніі China Merchants Energy Shipping (CMES) Се Чуньліня.

У ліпені ў Кітай з ЗША былі дастаўлены 10,5 млн бараляў нафты, у жніўні аб'ём пастаўкі склаў 9,7 млн бараляў, у верасні было перавезена ўсяго толькі 0,6 млн бараляў. "Мы адзін з галоўных транспарцёраў нафты з ЗША ў Кітай. Да гандлёвай вайны ў нас быў добры бізнес, але цяпер ён цалкам спыніўся", - заявіў Чуньлінь, выступаючы на штогадовым суднаходным саміце ў Ганконгу.

Гандлёвая вайна паміж ЗША і Кітаем ідзе з пачатку 2018 года. Яна праяўляецца ва ўзаемным павышэнні пошлін на розныя групы тавараў. Як паведамлялася, у канцы верасня ўступілі ў сілу новыя пошліны ЗША ў памеры 10 працэнтаў на тавары з Кітая аб'ёмам імпарту $200 млрд у год. Кітай у адказ увёў пошліны ў памеры 10 працэнтаў і 5 працэнтаў на амерыканскі імпарт аб'ёмам $60 млрд. -0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі