25 верасня, Нью-Ёрк /БЕЛТА - Рэнхап/. Кіраўнік Рэспублікі Карэя Мун Чжэ Ін і прэзідэнт ЗША Дональд Трамп падпісалі новае пагадненне аб свабодным гандлі.
У сумеснай заяве па выніках перагавораў бакі падкрэслілі, што гэты крок садзейнічае больш цеснаму саюзу краін, а таксама захаванню трывалых, узаемавыгадных гандлёва-эканамічных сувязей паміж народамі.
Згодна з дагаворам, Сеул удвая, да 50 тыс., павялічыць колькасць амерыканскіх аўтамабіляў, якія будуць дапушчаны на паўднёвакарэйскі рынак без дадатковых мадыфікацый.-0-