Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
13 сакавіка 2018, 11:48

Знойдзены бартавы самапісец самалёта, што разбіўся ў Непале

13 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. На месцы крушэння пасажырскага самалёта каля аэрапорта Трыбхувана ў Катманду знойдзены бартавы самапісец. Аб гэтым паведамляе ТАСС.

Паводле слоў начальніка аэрапорта Раджкумара Чхетры, бартавы самапісец захаваны ў цэласці. Таксама ён дадаў, што пачалося расследаванне прычын трагедыі. Як адзначылі прадстаўнікі канадскага вытворцы самалётаў Bombardier, кампанія адправіла на месца здарэння ўласных следчых.

78-месны самалёт Bombardier Q400 авіякампаніі US-Bangla Airlines, які выконваў рэйс Дака - Катманду, 12 сакавіка сышоў з узлётна-пасадачнай паласы і пасля гэтага загарэўся. Паводле абноўленых даных выдання The Kathmandu Post, у авіякатастрофе загінулі не менш як 49 чалавек. 22 чалавекі, у тым ліку 11 грамадзян Непала, былі выратаваны, яны шпіталізаваны ў розныя бальніцы.

Раджкумар Чхетры раней заяўляў, што, паводле папярэдняй інфармацыі, самалёт разбіўся з-за таго, што заходзіў на пасадку не з таго боку. Паводле яго слоў, дыспетчары дазволілі паветранаму судну прызямляцца з поўдня, але самалёт узяў курс на пасадку з поўначы. Пры гэтым пілот заявіў, што ў экіпажа ўсё ў парадку. Потым замест таго, каб прызямліцца з паўночнага боку, самалёт зрабіў два кругі і павярнуўся для пасадкі з паўночнага ўсходу. На новае пытанне дыспетчараў камандзір зноў адзначыў, што ў яго ўсё ў парадку. У выніку самалёт пры пасадцы праляцеў над камандна-дыспетчарскім пунктам.

У сваю чаргу галоўны выканаўчы дырэктар US-Bangla Airlines Імран Асіф абвінаваціў упраўленне паветраным рухам Катманду ў катастрофе. Паводле яго слоў, былі няправільныя ўказанні дыспетчара, а пілот не вінаваты.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі