21 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Апублікаваны ўказ прэзідэнта Украіны Уладзіміра Зяленскага аб датэрміновым спыненні паўнамоцтваў Вярхоўнай рады, перадае ўкраінскае інфармагенцтва УНН.
Таксама дакументам назначаны пазачарговыя выбары ў Вярхоўную раду на 21 ліпеня 2019 года. Кабінету міністраў даручана забяспечыць фінансаванне пазачарговых выбараў у ВР.
Указ уступае ў сілу з дня яго апублікавання.
Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі 20 мая ў сваёй інаўгурацыйнай прамове пасля прынясення прысягі аб'явіў аб роспуску Вярхоўнай рады восьмага склікання.-0-