Сцяг Чацвер, 28 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
21 кастрычніка 2016, 12:10

Землетрасенне ў Японіі: ёсць пацярпелыя

21 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Моцнае землетрасенне магнітудай 6,6 адбылося сёння ў японскай прэфектуры Таторы, паведамляюць інфармагенцтвы.

Ачаг землетрасення залягаў на глыбіні 10 км. Штуршкі былі настолькі моцнымі, што людзям было складана ўтрымацца на нагах.

Японскія СМІ паведамілі ўжо аб першых пацярпелых, але больш дакладнай інфармацыі пакуль няма. Тэлекампанія NHK расказала, што ёсць звесткі аб уроне, нанесеным будынкам прэфектуры.

Пагроза цунамі, уведзеная першапачаткова, на гэты момант ужо адменена. Аднак небяспека абрушэння будынкаў і ўзнікнення пажараў усё яшчэ захоўваецца. У шэрагу раёнаў спынены рух электрапаяздоў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі