29 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Землетрасенне мігнітудай 7,1 адбылося сёння ў Ціхім акіяне каля берагоў Новай Каледоніі, паведамляецца на сайце Еўрапейска-Міжземнаморскага сейсмалагічнага цэнтра.
Ачаг землетрасення быў на глыбіні 20 км, эпіцэнтр знаходзіўся за 241 км на усход ад населенага пункта Тадзіне.
Паводле даных інфармагенцтва euters, землетрасенне выклікала невялікую хвалю. Жыхары Новай Каледоніі адчулі падземныя штуршкі, аднак да разбурэнняў землетрасенне не прывяло.-0-