Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
11 жніўня 2017, 10:45

Землетрасенне магнітудай 6,6 адбылося каля берагоў Філіпін

11 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Паўднёва-Кітайскім моры каля філіпінскага вострава Лусон адбылося землетрасенне магнітудай 6,6, паведамляюць інфармагенцтвы.

Ачаг землетрасення знаходзіўся на глыбіні 168 км. Відавочцы паведамляюць, што ў сталіцы Філіпін Маніле была праведзена экстранная эвакуацыя ў школах і офісах.

Звестак аб разбурэннях пакуль не паступала.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі