13 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Землетрасенне магнітудай 6,1 адбылося на ўсходзе Ірана, паведамляюць інфармагенцтвы са спасылкай на Еўрапейска-міжземнаморскі сейсмалагічны цэнтр.
Інфармацыі аб ахвярах і разбурэннях пакуль не паступала. Эпіцэнтр землетрасення знаходзіўся прыкладна за 63 км на поўнач ад горада Керман, насельніцтва якога складае каля 600 тыс. чалавек. Ачаг быў на глыбіні 10 км.
У аўторак у іранскай правінцыі Керман у выніку землетрасення магнітудай 5,7 пацярпелі 18 чалавек.-0-