Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
24 верасня 2019, 17:04

Землетрасенне магнітудай 5,8 адбылося на граніцы Пакістана і Індыі, ёсць загінулыя

24 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Чатыры чалавекі загінулі і не менш як 50 пацярпелі пры землетрасенні магнітудай 5,8, якое было зафіксавана сёння на граніцы Пакістана і Індыі. Аб гэтым паведамляе пакістанскі тэлеканал Dunya News.

Эпіцэнтр падземных штуршкоў знаходзіўся за 5 км на поўнач ад Джэлема, ачаг залягаў на глыбіні 10 км. Падземныя штуршкі адчуваліся на большай частцы тэрыторыі Пакістана, уключаючы такія буйныя гарады, як Ісламабад, Пешавар, Равалпіндзі і Лахор. З-за землетрасення ў пакістанскім Мірпуры абваліўся дах будынка, амаль 50 пацярпелых, сярод якіх жанчыны і дзеці, былі шпіталізаваны ў мясцовыя бальніцы. Таксама паведамляецца аб чатырох загінулых, сярод іх - непаўналетняя дзяўчынка. Паводле слоў відавочцаў, землетрасенне было вельмі моцным і выклікала паніку, устрывожаныя людзі масава пакідалі будынак і выбягалі на вуліцу.

Падземныя штуршкі адчуваліся таксама ў некаторых штатах на поўначы Індыі, уключаючы Пенджаб, Хар'яну, Чандыгарх і сталічны рэгіён Дэлі. Аб пацярпелых і разбурэннях там пакуль не паведамляецца.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі