26 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Землетрасенне магнітудай 5,4 адбылося сёння ў Босніі і Герцагавіне, паведамляе Еўрапейска-міжземнаморскі сейсмалагічны цэнтр.
Ачаг землетрасення быў на глыбіні 10 км, эпіцэнтр знаходзіўся за 79 км ад сталіцы краіны Сараева.
Паводле даных мясцовага выдання "Глас Српске", моцныя падземныя штуршкі адчуваліся ў Сараеве, Трэбіне, Мостары, Баня-Луцы і іншых гарадах краіны. Аб разбурэннях і пацярпелых не паведамляецца.
Моцнае землетрасенне магнітудай 6,4 адбылося сёння ўначы ў Албаніі. Паводле апошніх даных, загінулі 7 чалавек, больш за 300 пацярпелі. Сейсмічная актыўнасць у рэгіёне прадаўжаецца.-0-