19 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Землетрасенне магнітудай 5,2 адбылося сёння ў Грэцыі, паведамляе Еўрапейска-Міжземнаморскі сейсмалагічны цэнтр.
Эпіцэнтр падземных штуршкоў знаходзіўся за 23 км на паўночны захад ад Афін. Ачаг залягаў на глыбіні 12 км.
Даных аб магчымых разбурэннях і пацярпелых пакуль не паступала.-0-