Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
12 лютага 2019, 10:56

Заканадаўцы ў ЗША дасягнулі дамоўленасці адносна "шатдаўну"

12 лютага, Вашынгтон /БЕЛТА-ТАСС/. Рэспубліканцы і дэмакраты ў Кангрэсе ЗША дасягнулі прынцыповай дамоўленасці па пытаннях забеспячэння бяспекі на граніцы, каб пазбегнуць такім чынам новага прыпынення работы федэральнага ўрада ("шатдаўну") 15 лютага. Аб гэтым расказаў 11 лютага журналістам сэнатар-рэспубліканец ад штата Алабама, старшыня камітэта па асігнаваннях верхняй палаты Кангрэса Рычард Шэлбі, паведамляе ТАСС.

"У нас быў удалы вечар. Мы дасягнулі прынцыповай дамоўленасці", - цытуе сенатара газета The Hill. Заканадаўцы не сталі раскрываць дэталі пагаднення, удакладніўшы, што тэкст законапраекта можа быць апублікаваны ў сераду.

Белы дом і Кангрэс 25 студзеня дамовіліся аб кароткатэрміновым аднаўленні фінансавання дзейнасці ўсяго амерыканскага ўрада, спыніўшы такім чынам "шатдаўн", які доўжыўся 35 дзён. Аднак гэта дамоўленасць ахапіла перыяд толькі да 15 лютага. Пакуль рэспубліканцы і дэмакраты не пераадолелі бюджэтныя супярэчнасці, якія датычацца ў асноўным умацавання кантролю над граніцай ЗША з Мексікай, і не знялі пагрозу новага "шатдаўну".-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі