Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
01 лістапада 2019, 16:25

Выбух адбыўся на зброевым заводзе ў Чэхіі

1 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У горадзе Пардубіцэ (Чэхія) адбыўся выбух на зброевым заводзе Explosia, сур'ёзна пацярпелі чатыры чалавекі, паведамляе інфармацыйнае агенцтва Czech News Agency.

Паводле даных ратавальнікаў, адзін з пацярпелых атрымаў апёкі больш як 90 працэнтаў цела, ён знаходзіцца ў крытычным стане і падключаны да штучнай вентыляцыі лёгкіх. У цяжкім стане яшчэ адзін чалавек з траўмай галавы. Двое атрымалі лёгкія раненні і апёкі. Усе пацярпелыя шпіталізаваны.

Паводле даных прадстаўніка кампаніі Explosia, выбух адбыўся пры вытворчасці пораху. На месцы здарэння працуюць супрацоўнікі паліцыі і пажарныя. У сувязі з аварыяй праводзяцца праверкі.

Кампанія Explosia была заснавана ў 1920 годзе, яна займаецца вытворчасцю выбуховых рэчываў і боепрыпасаў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі