17 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Грамадзяне ЕС змогуць без віз наведваць Вялікабрытанію пасля Brexit, інфармуе ТАСС са спасылкай на газету "Гардыян".
Між тым бязвіз не азначае, што грамадзяне Еўрасаюза атрымаюць аўтаматычнае права на знаходжанне ў Злучаным Каралеўстве на нявызначаны тэрмін. Калі яны захочуць працаваць у Вялікабрытаніі, то ім спатрэбіцца дазвол міграцыйных улад, а таксама давядзецца выканаць умовы новых міграцыйных абмежаванняў.
Рэферэндум па пытанні членства Вялікабрытаніі ў ЕС адбыўся 23 чэрвеня мінулага года. Перамогу на ім атрымалі прыхільнікі Brexit. Прэм'ер-міністр Тэрэза Мэй 29 сакавіка афіцыйна паведаміла Бруселю аб запуску двухгадовай працэдуры выхаду з супольніцтва.-0-