20 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Вялікабрытанія 29 сакавіка афіцыйна запусціць працэс выхаду краіны з Еўрасаюза, паведамляюць інфармагенцтвы са спасылкай на брытанскае Міністэрства па справах Brexit.
У заяве ведамства гаворыцца, што Вялікабрытанія задзейнічае 50-ы артыкул Лісабонскага дагавора 29 сакавіка 2017 года. Аб гэтым Вялікабрытанія ўжо інфармавала старшыню Еўрапейскага савета Дональда Туска.
Брытанскі парламент 14 сакавіка зацвердзіў дакумент аб запуску працэсу Brexit без паправак. 16 сакавіка каралева Вялікабрытаніі Лізавета II адобрыла біль аб запуску працэдуры Brexit.-0-