Сцяг Чацвер, 28 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
20 лютага 2018, 10:57

Венесуэла выпусціла ўласную крыптавалюту

20 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Венесуэла выпусціла ўласную крыптавалюту. Аб гэтым праінфармаваў Прэзідэнт Венесуэлы Нікалас Мадура ў сваім акаўнце ў Twitter, паведамляе БЕЛТА.

Крыптавалюта "петра" (El Petro) цяпер знаходзіцца ў афіцыйным абарачэнні ў краіне. За адзін "петра" даецца каля $60 - такі пачатковы кошт крыптавалюты, які супадае з цаной бараля венесуэльскай нафты. Раней улады заяўлялі аб намеры рэалізаваць на папярэдніх таргах 38,4 млн "петра".

Нікалас Мадура даручыў адвесці для забеспячэння венесуэльскай крыптавалюты 5 млрд бараляў нафты радовішча Аякуча. Таму эксперты называюць "петра" адзінай у свеце крыптавалютай з рэальным забеспячэннем.

Запуск уласнай крыптавалюты Венесуэла анансавала ў канцы 2017 года. Адзначалася, што гэта дапаможа прыцягнуць замежны капітал пераадолець крызісныя з'явы ў краіне. За "петра" ў краіне можна будзе купляць тавары або паслугі, крыптавалюту плануюць прымаць і ў падатковай інспекцыі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі