16 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Ва Ульянаўску (Расія) два чалавекі памерлі пасля атручэння сланечнікавым алеем саматужнай вытворчасці, яшчэ пяць чалавек шпіталізаваны з крывацёкам, паведамляе РБК.
Паводле слоў медыкаў, усе пацярпелыя ўжывалі ў ежу алей дамашняй вытворчасці, куплены ў аднаго і таго ж вытворцы.
Як паведаміў старшы памочнік пракурора Ульянаўскай вобласці Васіль Зіма, вытворца алею, жыхар вёскі Міхайлаўскае, таксама апынуўся ў ліку пацярпелых. Насенне яму прывёз знаёмы з Самарскай вобласці.
Стан пацярпелых, сярод якіх двое дзяцей, ацэньваецца як здавальняючы.
Следчае ўпраўленне СКР па Ульянаўскай вобласці праводзіць праверку ў сувязі з інцыдэнтам.-0-