17 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Ва Украіне за тыдзень захварэлі на адзёр 1 тыс. 407 чалавек, у тым ліку 756 дзяцей. Такая інфармацыя размешчана на сайце Міністэрства аховы здароўя Украіны, паведамляе БЕЛТА.
Найбольшая колькасць новых выпадкаў захворвання зарэгістравана ў Вінніцкай, Валынскай, Кіеўскай, Львоўскай, Луганскай, Ровенскай, Чарнігаўскай вабласцях і ў Кіеве.
Усяго з пачатку года ва Украіне на адзёр захварэлі 15 тыс. 261 чалавек, 9 тыс. 18 з якіх дзеці. За гэты час ад ускладненняў адру памерлі восем чалавек: шасцёра дзяцей і двое дарослых.
Ва ўкраінскім ведамстве нагадалі, што засцерагчыся ад адру можа дапамагчы толькі вакцынацыя.-0-