Сцяг Чацвер, 28 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
28 лютага 2018, 15:36

Ва Украіне з-за непагоды без электрычнасці засталіся амаль 100 населеных пунктаў

28 лютага, Кіеў /БЕЛТА - УКРІНФАРМ/. Ва Украіне з-за непагоды абясточаны 97 населеных пунктаў у 11 абласцях, паведамляе Дзяржаўная служба па надзвычайных сітуацыях (ДСНС).

"У ноч на 28 лютага з-за пагаршэння ўмоў надвор'я (моцны снег, парывы ветру) спрацавала аўтаматычная сістэма абароны ЛЭП, у выніку абясточаны 97 населеных пунктаў у 11 абласцях, а менавіта: Данецкай - 29, Харкаўскай - 19, Запарожскай - 10, Адэскай - 9, Чарнігаўскай - 7, Херсонскай - 6, Днепрапятроўскай - 5, Кіраваградскай - 5, Кіеўскай - 4, Чаркаскай - 2 і Луганскай - 1", - гаворыцца ў паведамленні.

Для расчысткі дарог ад снегу абмежаваны ўезд буйнагабарытнага транспарту ў Кіеў і на асобных участках дарог Запарожскай вобласці. Да работ прыцягнуты больш за 2 тыс. чалавек і 1 тыс. 420 адзінак тэхнікі.

Марскія парты і аэрапорты працуюць у штатным рэжыме. Сітуацыя знаходзіцца на кантролі ДСНС Украіны.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі