Сцяг Чацвер, 18 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
23 студзеня 2018, 18:40

Ва Украіне з пачатку года на адзёр захварэлі больш за 2 тыс. чалавек

23 студзеня, Кіеў /БЕЛТА - УКРІНФАРМ/. Ва Украіне з пачатку 2018 года на адзёр захварэлі больш за 2 тыс. чалавек, пацверджаны 3 смяротныя выпадкі. Аб гэтым на брыфінгу сказаў дырэктар Цэнтра грамадскага здароўя Міністэрства аховы здароўя Уладзімір Курпіта.

"Сітуацыя з адром застаецца ва Украіне напружанай. Па стане на 22 студзеня на адзёр ва Украіне захварэлі 2 тыс. 84 чалавекі, з іх 1375 дзяцей і 709 дарослых", - сказаў Уладзімір Курпіта.

Усяго шпіталізавана 1 тыс. 398 чалавек, сярод іх 857 дзяцей. За тры тыдні 2018 года зарэгістраваны тры смяротныя выпадкі: двое дзяцей і адзін дарослы, усе ў Адэскай вобласці.

Больш за ўсё хворых на адзёр зарэгістравана ў Івана-Франкоўскай, Чарнавіцкай, Закарпацкай і Адэскай абласцях.

Паводле слоў Уладзіміра Курпіты, за мінулы год было імунізавана 93,4 працэнта дзяцей першага года жыцця і 90,7 працэнта дзяцей ва ўзросце 6 гадоў. Узровень вакцынацыі дзяцей іншых узроставых груп, якім не была своечасова зроблена неабходная прышчэпка, быў значна ніжэйшы.

"Менавіта гэты нізкі ўзровень вакцынацыі дзяцей іншых узроставых груп стаў асноўнай прычынай успышкі адру ва Украіне", - сказаў ён.

Успышка адру ўзнікла ва Украіне ў 2017 годзе, тады памерлі 5 чалавек, з іх трое дзяцей. На працягу ўсяго 2017 года былі зафіксаваны 4 тыс. 782 выпадкі захворвання. З верасня 2017 года Міністэрства аховы здароўя праводзіць узмоцненыя мерапрыемствы па вакцынацыі насельніцтва.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі