Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
08 жніўня 2019, 12:34

Ва Украіне легалізуюць казіно

8 жніўня, Кіеў /БЕЛТА - УКРІНФАРМ/. Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі мае намер легалізаваць азартныя гульні, а менавіта работу казіно ў пяцізоркавых гасцініцах. Аб гэтым ён заявіў на ўкраінска-турэцкім бізнес-форуме ў Стамбуле.

"Мы легалізуем азартныя гульні, а менавіта работу казіно ў пяцізоркавых атэлях, якая будзе стымуляваць развіццё турыстычнага кластара рэгіёна каля Чорнага мора. Тут таксама мы хочам развівацца разам з турэцкім бізнесам", - сказаў украінскі лідар.

Прэзідэнт падкрэсліў, што жадае бачыць у прадстаўніках турэцкага бізнесу не канкурэнтаў, а партнёраў. "Давайце разам развіваць турыстычны брэнд Чорнага мора ў свеце", - заклікаў ён прысутных.

Ігральны бізнес забаронены ва Украіне з 2009 года. У 2011 годзе дэпутаты ўвялі табу яшчэ і на анлайн-казіно, незалежна ад таго, у якой краіне знаходзіцца ігральны сервер. Метады кантролю за такімі сайтамі аказаліся неэфектыўнымі. Азартныя гульні з украінскага інтэрнэту нікуды не зніклі, але перасталі абкладацца падаткамі і прыносіць даход у бюджэт дзяржавы.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі