Сцяг Чацвер, 18 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
17 кастрычніка 2018, 17:48

Узрыў у каледжы ў Керчы: колькасць ахвяр расце

17 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У выніку масавага забойства ў керчанскім каледжы загінулі 19 чалавек, яшчэ як мінімум 52 шпіталізаваны, паведамляюць РІА Навіны са спасылкай на экстранныя службы рэгіёна.

У цяжкім стане знаходзяцца 16 пацярпелых, цяпер іх экстранна аперыруюць.

Між тым, паводле даных ТАСС, у бальніцы знаходзяцца 53 чалавекі. "Спісы яшчэ падносяць, таму што многія падымаліся ў аперацыйную без даных, не былі ідэнтыфікаваны. Вельмі шмат цяжкіх, поўных даных у нас няма", - паведаміла прадстаўнік керчанскай бальніцы.

У мясцовай адміністрацыі паведамілі, што ўзрыватэхнікі завяршылі агляд будынка каледжа ў Керчы, новых небяспечных прадметаў у будынку не знойдзена. Паводле слоў віцэ-прэм'ера Крыма Ігара Міхайлічэнкі, малады чалавек, які ўчыніў стральбу ў каледжы, пачаў страляць пасля ўзрыву ў будынку.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі