Сцяг Серада, 24 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
23 сакавіка 2017, 13:10

Узрыў на складзе боепрыпасаў у Харкаўскай вобласці прывёў да іх дэтанацыі

23 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. За ўзрывам на ваенным складзе каля горада Балаклея ў Харкаўскай вобласці Украіны адбыўся пажар і ланцуговая дэтанацыя боепрыпасаў. Арганізавана сямікіламетровая зона бяспекі, ідзе эвакуацыя жыхароў, паведамляюць інфармагенцтвы.

Паводле інфармацыі СМІ, менавіта ў Балаклеі размешчаны буйнейшы ва Украіне склад боепрыпасаў. Загаранне адбылося каля 04.00 па маскоўскім часе 23 сакавіка. Разгорнуты штаб пажаратушэння і прымаюцца меры па лакалізацыі ўзгарання.

Даных аб ахвярах і пацярпелых няма.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі