Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
18 сакавіка 2019, 19:57

Узровень пагрозы ў галандскім Утрэхце падняты да найвышэйшага

18 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Нацыянальны каардынатар па бяспецы і барацьбе з тэрарызмам Нідэрландаў (NCTV) у сувязі са стральбой у трамваі ва Утрэхце ўпершыню ў гісторыі краіны падняў узровень пагрозы бяспецы да найвышэйшага - пятага. Максімальны ўзровень пагрозы распаўсюджваецца толькі на правінцыю Утрэхт, дзе і адбыўся сёння раніцай інцыдэнт са стральбой. Аб гэтым паведамляе нідэрландскае выданне De Telegraaf.

Пяты ўзровень пагрозы будзе дзейнічаць у правінцыі Утрэхт сёння як мінімум да 18.00 па мясцовым часе. Згодна з інфармацыяй NCTV, стральба ў трамваі ва Утрэхце мае ўсе прыкметы тэрарыстычнай атакі.

Як паведамляе галандскае радыё навін BNR, пры стральбе ў трамваі адзін чалавек загінуў і некалькі атрымалі раненні. Злачынец, які падазраецца ў нападзенні, уцёк. Паліцыя не выключае, што нападаючых было некалькі.

Трамвайны рух ва Утрэхце прыпынены. Раён здарэння ачэплены, на месца прыбылі тры выратавальныя верталёты і некалькі машын хуткай дапамогі. Таксама паведамляецца аб увядзенні дадатковага паліцэйскага нагляду на вакзалах і ў мячэцях у Ротэрдаме.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі