Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
21 лістапада 2017, 12:19

Урад РФ дазволіў зараджаць электрамабілі ў памяшканнях

21 лістапада, Масква /БЕЛТА - ТАСС/. Старшыня ўрада Расіі Дзмітрый Мядзведзеў падпісаў пастанову, якая дазваляе зарадку электрамабіляў у памяшканнях, пад навесамі і на адкрытых пляцоўках для стаянкі транспарту. Дакумент апублікаваны сёння на сайце кабінета міністраў.

"Падпісанай пастановай у правілы ўнесены змяненні. Устаноўлена магчымасць зараджаць электрамабілі ў памяшканнях, пад навесамі і на адкрытых пляцоўках для захоўвання і стаянкі транспарту", - гаворыцца ў тлумачальнай запісцы да дакумента.

Як чакаюць у расійскім урадзе, гэта мера аблегчыць развіццё інфраструктуры для электрамабіляў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі