Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
04 кастрычніка 2018, 16:22

Урад Арменіі адправіў у адстаўку шэсць губернатараў

4 кастрычніка, Ерэван /БЕЛТА - Арменпрэс/. Урад Арменіі на пасяджэнні 4 кастрычніка прыняў рашэнне аб адстаўцы шасці губернатараў, якія прадстаўляюць партыі АРФ "Дашнакцуцюн" і "Працвітаючая Арменія".

З пасад зняты кіраўнікі Ларыйскай, Ваядзорскай, Армавірскай, Арагацотнскай, Гегаркунікскай і Сюнікскай абласцей.

Раней з займаемых пасад былі вызвалены міністры ад гэтых жа партый.

Такое рашэнне Нікол Пашынян прыняў пасля таго, як фракцыі АРФ "Дашнакцуцюн" і "Працвітаючай Арменіі" падтрымалі ініцыятыву правячай раней Рэспубліканскай партыі аб унясенні змянення ў рэгламент парламента, якое перашкаджае правядзенню пазачарговых парламенцкіх выбараў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі