Сцяг Серада, 24 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
18 лістапада 2015, 09:30

Упершыню з пачатку расійскай аперацыі ў Сірыі ўдар па ІД нанесла далёкая авіяцыя

18 лістапада, Масква /БЕЛТА - ТАСС/. Расія ў два разы павялічыла інтэнсіўнасць авіяўдараў па тэрарыстычнай групоўцы "Ісламская дзяржава" (ІД) у Сірыі, упершыню кінуўшы супраць баевікоў стратэгічныя бамбардзіроўшчыкі. Аб гэтым далажыў 17 лістапада прэзідэнту Расіі Уладзіміру Пуціну міністр абароны Сяргей Шайгу.

Раней кіраўнік дзяржавы запатрабаваў узмацніць паветранае наступленне на ІД. Так ён адрэагаваў на даклад кіраўніка ФСБ Аляксандра Бортнікава, які паведаміў, што прычынай крушэння лайнера А321 31 кастрычніка стаў тэракт: да буйнейшай у гісторыі айчыннай авіяцыі катастрофы прывёў падрыў самаробнай бомбы на борце самалёта.

Пуцін даручыў узмацніць удары расійскай авіяцыі ў СірыіПуцін даручыў узмацніць удары расійскай авіяцыі ў Сірыі
"Я прашу Міністэрства абароны і Генеральны штаб прадставіць адпаведныя прапановы. Я праверу, як ідзе работа", - паабяцаў Пуцін.

Барацьбу з "Ісламскай дзяржавай" узмацняе не толькі Расія - аб масіраваных ударах па ІД пасля тэрактаў у Парыжы аб'явіў французскі прэзідэнт Франсуа Аланд. У Крамлі паведамілі, што лідары Расіі і Францыі дамовіліся каардынаваць дзеянні ваенных і спецслужбаў супраць тэрарыстаў. Пуцін даручыў устанавіць з французскімі калегамі прамы кантакт і "працаваць з імі як з саюзнікамі".

Аланд: Францыя павялічыць інтэнсіўнасць аперацыі ў Сірыі
"Францыя знаходзіцца ў стане вайны з ісламістамі, якія пагражаюць не толькі нашай краіне, але ўсяму свету", - сказаў Аланд.

У аўторак упершыню з пачатку расійскай аперацыі ў Сірыі ўдар па ІД нанесла далёкая авіяцыя. Першымі ў Сірыю вылецелі бамбардзіроўшчыкі Ту-22М3 - раніцай 12 самалётаў атакавалі аб'екты, у прыватнасці, у правінцыі Рака, якая лічыцца апорай забароненай ў Расіі "Ісламскай дзяржавы". Следам адправіліся стратэгічныя Ту-95МС і Ту-160 - яны выпусцілі па цэлях у правінцыях Ідліб і Алепа 34 крылатыя ракеты. Яшчэ адна хваля бамбардзіровак праводзілася непасрэдна ў час даклада ваенных прэзідэнту, паведаміў камандуючы далёкай авіяцыяй Анатоль Жыхараў.

Стратэгічныя бамбардзіроўшчыкі прадоўжаць знішчаць тэрарыстаў у Сірыі - да аперацыі прыцягнуць 25 самалётаў далёкай авіяцыі. Акрамя таго, расійская групоўка на авіябазе Хмеймім, якая ўжо налічвае больш за 50 самалётаў і верталётаў, будзе ўзмоцнена. Паводле слоў начальніка Генштаба Валерыя Герасімава, яе дапоўняць восем найноўшых бамбардзіроўшчыкаў Су-34 і чатыры знішчальнікі Су-27СМ.

Як адзначыў Шайгу, расійская авіяцыя і ў далейшым будзе наносіць масіраваныя ўдары па ІД. "Сіл і сродкаў дастаткова", - запэўніў ён прэзідэнта.

Наводзіць на цэлі лётчыкаў дапамогуць спадарожнікі, у тым ліку грамадзянскія, расказаў Валерый Герасімаў.

Усяго з 30 верасня, калі пачалася аперацыя супраць тэрарыстаў, Паветрана-касмічныя сілы выканалі амаль 2,3 тыс. вылетаў і нанеслі больш як 4,1 тыс. удараў. Такія даныя прывёў у дакладзе прэзідэнту начальнік Генштаба Валерый Герасімаў. Паводле яго слоў, знішчаны 562 пункты кіравання, 64 лагеры падрыхтоўкі тэрарыстаў, 54 заводы па вырабе ўзбраенняў і боепрыпасаў. Расійскія авіяўдары ўжо дазволілі сірыйскім урадавым сілам вярнуць кантроль больш як над 500 кв. км тэрыторыі і вызваліць 80 населеных пунктаў. Валерый Герасімаў падкрэсліў, што такія поспехі былі дасягнуты ўпершыню за чатыры гады.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі