Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
28 верасня 2016, 13:49

Улады Інданезіі шукаюць 400 турыстаў у раёне вулкана Баруджары

28 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Інданезійскія ўлады вядуць пошук 400 турыстаў у раёне вулкана Баруджары, які напярэдадні, 27 верасня, пачаў вывяржэнне, паведамляюць інфармагенцтвы.

Большасць з турыстаў з'яўляюцца замежнымі грамадзянамі. Іх месцазнаходжанне пакуль невядома. На пошукі турыстаў накіраваны ратавальнікі, супрацоўнікі паліцыі і дабравольцы.

Вулкан Баруджары знаходзіцца на інданезійскім востраве Ламбок, яго вышыня дасягае 2,3 км. Баруджары 27 верасня выкінуў слуп попелу вышынёй 2 км. Улады краіны аб'явілі зону ў радыусе 3 км ад кратара вулкана забароненай для наведвання, а таксама эвакуіравалі амаль 1,1 тыс. чалавек.

Адзначаецца, што вулканічны попел можа стаць прычынай адмены дзясяткаў авіярэйсаў у аэрапорце Ламбока.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі