Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
16 мая 2018, 10:34

У ЗША з-за непагоды больш за 400 тыс. чалавек засталіся без святла

16 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Ліўневыя дажджы і шквалісты вецер абрушыліся на паўночны ўсход ЗША, без святла засталіся больш за 400 тыс. чалавек, паведамляюць інфармагенцтвы.

Удар стыхіі прыпаў на штаты Нью-Ёрк, Нью-Джэрсі, Пенсільванія і Канектыкут. Парывы ветру тут дасягаюць 35 м/сек. Насельніцтва папярэдзілі аб магчымасці ўзнікнення тарнада.

Непагода ўнесла карэктывы ў транспартныя зносіны ў рэгіёне. Так, прыпынены рух прыгарадных паяздоў у Нью-Ёрку, з-за чаго на Цэнтральным вакзале горада знаходзіцца некалькі тысяч пасажыраў.

Сіноптыкі прагназуюць, што моцныя дажджы будуць прадаўжацца на паўночным усходзе ЗША на працягу ўсяго тыдня.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі