Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
28 верасня 2018, 09:42

У ЗША самалёт пасля прызямлення разваліўся папалам

28 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У ЗША самалёт пасля прызямлення разваліўся папалам, 2 чалавекі загінулі, паведамляе ТАСС са спасылкай на тэлеканал Fox News.

Аварыя здарылася 27 верасня ў горадзе Грынвіл штата Паўднёвая Караліна.

Паводле інфармацыі адміністрацыі аэрапорта, на борце паветранага судна знаходзіліся два пілоты і два пасажыры. Адзін з пілотаў загінуў на месцы крушэння, яшчэ адзін памёр у бальніцы. Абодва пасажыры знаходзяцца ў шпіталі ў цяжкім стане.

Прадстаўнікі аэрапорта Грынвіла не агучвалі версій наконт верагодных прычын крушэння самалёта. Вядзецца расследаванне.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі