Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
29 чэрвеня 2017, 09:09

У ЗША аб'яўлены новыя меры бяспекі на замежных авіярэйсах

29 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Улады ЗША аб'явілі аб узмацненні мер бяспекі на авіярэйсах з-за мяжы. Гэтыя меры накіраваны на тое, каб на борт самалёта не маглі трапіць выбуховыя рэчывы, паведамляе Бі-Бі-Сі.

Новыя меры бяспекі прадугледжваюць узмацненне надгляду на рэйсах з усіх 105 краін свету, адкуль лятаюць самалёты ў ЗША. Узмоцненыя праверкі закрануць пасажыраў дзвюх тысяч авіярэйсаў, якія штодзень прыбываюць у ЗША з 280 аэрапортаў свету.

Авіякампаніям дадзена тры месяцы на падрыхтоўку да гэтых мер надгляду, інакш ім могуць быць забаронены палёты ў ЗША.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі