15 лістапада, Мінск /БЕЛТА - ТАСС/. У Зімбабвэ ваенныя ўзялі пад кантроль будынак дзяржаўнай Тэлевяшчальнай карпарацыі ў сталіцы краіны Харарэ, абвергнуўшы пры гэтым паведамленні аб дзяржперавароце.
Узброеныя салдаты занялі і цэнтр горада, дзе былі чутны ўзрывы. Выстралы раздаліся ля рэзідэнцыі 93-гадовага прэзідэнта краіны Роберта Мугабэ. Пры гэтым ваенныя запэўніваюць, што ні аб якім дзяржаўным перавароце размова не ідзе, прэзідэнт у бяспецы, а іх мэта - "прыцягнуць да адказнасці злачынцаў вакол яго".
Ваенныя актывізаваліся пасля таго, як кіруючая партыя "Афрыканскі нацыянальны саюз Зімбабвэ - Патрыятычны фронт" абвінаваціла ў здрадзе і падбухторванні да мяцяжу камандуючага УС краіны Канстанціна Чывенгу. Раней той заявіў аб гатоўнасці ўмяшацца, каб спыніць ганенні на прыхільнікаў віцэ-прэзідэнта Эмерсана Мнангагву, адхіленага 6 лістапада.-0-