Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
12 кастрычніка 2017, 13:12

У В'етнаме з-за паводкі загінулі не менш як 40 чалавек

12 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Паводка ў В'етнаме забрала жыцці як мінімум 40 чалавек, 22 лічацца прапаўшымі без вестак, паведамляе ТАСС.

Прычынай паводкі сталі моцныя ліўні, якія не спыняюцца ў рэгіёне з канца мінулага тыдня. Найбольш пацярпелі цэнтральныя правінцыі Тханьхаа і Нгеан, а таксама Шонла, Хаабінь і Енбай на поўначы краіны. Тут затоплены і разбураны апоўзнямі больш як 1,2 тыс. жылых дамоў, паралізаваны аўтамабільныя зносіны. Тысячы мясцовых жыхароў былі вымушаны пакінуць сваё жыллё, ратуючыся ад паводкі.

У некаторых раёнах падтоплены сельскагаспадарчыя землі, выведзены са строю лініі электраперадачы і сувязі. Часова спынены рух паяздоў па трансв'етнамскай чыгунцы Поўнач - Поўдзень.

У пацярпелых правінцыях праводзяцца аднаўленчыя работы. Прэм'ер-міністр В'етнама Нгуен Суан Фук запатрабаваў ад мясцовых улад неадкладна прыняць усе меры для хутчэйшага вяртання нармальнага жыцця ў населеныя пункты, якія зведалі ўдары стыхіі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі