Сцяг Субота, 27 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
19 лістапада 2019, 19:55

У Турцыі плануюць увесці падатак на пражыванне ў атэлях

19 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Вялікі нацыянальны сход Турцыі разглядае ўвядзенне падатку на пражыванне ў атэлях, паведамляе ТАСС са спасылкай на газету Hurriyet.

Чакаецца, што плата складзе 2 працэнты ад кошту пражывання. Змяненні ў заканадаўства могуць уступіць у сілу ў красавіку 2020 года.

Адзначаецца, што прадстаўнікі сферы турызму і некаторыя турэцкія палітыкі выказваюць апасенні наконт новаўвядзенняў. Выказваюцца меркаванні, што падатак павінен дзейнічаць толькі ў адносінах да замежных турыстаў і не мець дачынення да грамадзян Турцыі.

Ініцыятарам закона выступіла Партыя справядлівасці і развіцця (ПСР), якую ўзначальвае прэзідэнт Турцыі Таіп Эрдаган. Новы падатак будзе аплачвацца непасрэдна пастаяльцамі атэляў і іншых памяшканняў, што здаюцца ў арэнду.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі