Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
21 верасня 2017, 19:40

У цэнтры Растова-на-Доне гарыць гасцініца, ёсць ахвяры

21 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У цэнтры расійскага Растова-на-Доне гарыць будынак гасцініцы. Як паведамляе ТАСС, у пажары загінулі два чалавекі.

Інфармацыя аб пажары паступіла ў МНС у 13.43 па маскоўскім часе. Будынак гарыць па ўсёй плошчы - амаль 800 кв.м. Пажару прысвоены трэці ўзровень складанасці.

З-за небяспекі распаўсюджвання агню ў суседніх будынках праведзена эвакуацыя людзей. У агульнай колькасці было выведзена на вуліцу больш за 100 чалавек.

Вядома, што пажар у гасцініцы закрануў дах і паддашак Данскога дзяржаўнага казацкага інстытута харчовых тэхналогій і бізнесу. Пажарныя паспелі своечасова патушыць агонь. Будынак інстытута моцна задымлены, людзей паспелі эвакуіраваць.

Паводле даных МНС, агонь таксама пашкодзіў чатыры аўтамабілі, прыпаркаваныя побач з гасцініцай.

У экстранных службах рэгіёна паведамілі, што ў Ленінскім раёне Растова-на-Доне, дзе размешчаны будынак атэля, аб'яўлены рэжым надзвычайнай сітуацыі.-0

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі