2 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У ЗША ў раёне міжнароднага аэрапорта Сан-Антоніа (штат Тэхас) разбіўся невялікі самалёт. У выніку трагедыі загінулі тры чалавекі, паведамляе тэлеканал NBC.
Паводле інфармацыі тэлеканала, самалёт рухаўся з горада Шугар-Ленд у Баерн. У паветранага судна ўзніклі праблемы з рухавіком у час палёту. Пілот паспрабаваў перанакіраваць яго ў аэрапорт Сан-Антоніа, аднак самалёт упаў прыкладна за 140 м ад узлётна-пасадачнай паласы.-0-