Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
06 сакавіка 2018, 17:55

У Сірыі разбіўся расійскі транспартны самалёт, загінулі 32 чалавекі

6 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Расійскі транспартны самалёт Ан-26 пацярпеў крушэнне ў Сірыі, 32 чалавекі загінулі. Аб гэтым паведамляе ТАСС са спасылкай на Міністэрства абароны Расіі.

Адзначаецца, што на борце самалёта было 26 пасажыраў і 6 членаў экіпажа.

Прычынай авіякатастрофы, згодна з папярэдняй інфармацыяй Мінабароны РФ, магла стаць тэхнічная няспраўнасць.

Інцыдэнт здарыўся на авіябазе Хмеймім.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі