Сцяг Чацвер, 28 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
27 лістапада 2019, 13:10

У штаце Вашынгтон каля будынка школы адбылася стральба

27 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Як мінімум два чалавекі пацярпелі ў аўторак у выніку стральбы каля пачатковай школы ў горадзе Ванкувер амерыканскага штата Вашынгтон. Аб гэтым гаворыцца ў заяве, апублікаванай на сайце офіса шэрыфа акругі Кларк, паведамляе ТАСС.

Пацярпелыя былі дастаўлены ў бальніцу, іх стан на гэты час невядомы.

Паліцыя ўстанавіла асобу нападаючага і пачала праследаванне, у час якога падазроны пакончыў з сабой. Шэраг бліжэйшых вуліц цяпер перакрыты для правядзення расследавання.

Паводле даных журналістаў мясцовай газеты, інцыдэнт адбыўся на аўтамабільнай стаянцы каля будынка школы ў другой палавіне дня, калі заняткі ўжо скончыліся.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі