Сцяг Аўторак, 23 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
30 мая 2018, 11:14

У Санкт-Пецярбургу больш за 500 чалавек эвакуіравалі пры пажары ва ўнівермагу

30 мая, Санкт-Пецярбург /БЕЛТА - ТАСС/. Больш за 500 чалавек былі эвакуіраваны пры пажары ва ўнівермагу "Пасаж" на Неўскім праспекце ў Санкт-Пецярбургу, пажар ліквідаваны, паведамляе прэс-служба гарадскога ўпраўлення МНС.

Машыны МНС і іншых сілавых структур пакінулі месца ЧП, загарода перад уваходам у будынак знята.

Пажар ва ўнівермагу адбыўся ўвечары 29 мая, гарэла надбудова на даху на плошчы 80 кв.м. Ратавальнікі змагаліся з агнём па павышаным рангу і ліквідавалі адкрыты агонь менш як за гадзіну. Пацярпелых і загінулых няма, з будынка "Пасажа" былі эвакуіраваны каля 450 наведвальнікаў і 90 супрацоўнікаў гандлёвага дома. Прычыны ўзгарання пакуль невядомы.

Як паведаміў дырэктар гандлёвага дома Дзмітрый Абрамаў, пажар не нанёс шкоды "Пасажу", універмаг будзе працаваць у штатным рэжыме. Ён таксама адзначыў, што ў будынку спрацавалі пажарная сігналізацыя і сістэма дымавыдалення, дзякуючы чаму ўдалося аператыўна эвакуіраваць людзей і справіцца з узгараннем.

Будынак універмага "Пасаж" быў пабудаваны ў 1846-1848 гадах. Збудаванне, у якім знаходзіцца адзін з найбуйнейшых і наведвальных гандлёвых дамоў у Санкт-Пецярбургу, з'яўляецца помнікам архітэктуры і аб'ектам культуры рэгіянальнага значэння.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі