16 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Рыме пасажырскі аўтобус урэзаўся ў дрэва, 29 чалавек пацярпелі, паведамляе італьянскі тэлеканал навін Rai News 24.
Прычыны аварыі пакуль не ўстаноўлены. Вядома, што дзевяць чалавек знаходзяцца ў цяжкім стане. Сярод пацярпелых - вадзіцель аўтобуса. Паводле даных паліцыі, яго правераць на наркотыкі і алкаголь.-0-