Сцяг Серада, 24 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
16 жніўня 2018, 11:20

У рэгіёне Лігурыя на год увядуць рэжым ЧП з-за трагедыі каля Генуі

16 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэм'ер-міністр Італіі Джузэпэ Контэ аб'явіў аб увядзенні надзвычайнага становішча на 12 месяцаў у рэгіёне Лігурыя ў сувязі з абрушэннем аўтамабільнага моста каля Генуі, паведамляе служба навін ВВС.

Паводле слоў Джузэпэ Контэ, улады Лігурыі атрымаюць 5 млн еўра для ліквідацыі наступстваў трагедыі.

Прэм'ер-міністр Італіі пацвердзіў інфармацыю аб намеры ўрада пачаць судовы разбор у адносінах да прыватнай кампаніі Autostrade per l'italia, якая адказвала за эксплуатацыю і ўтрыманне моста, а таксама аўтамагістралі A10, што праходзіла праз мост.

Раней міністр транспарту і інфраструктуры Італіі Даніла Танінэлі заявіў, што штраф Autostrade per l'italia можа скласці 150 млн еўра. Кіраўніцтва дарожнай кампаніі адхіліла абвінавачанні, заявіўшы, што кожныя тры месяцы стан моста правяраўся.

Абрушэнне аўтамабільнага моста каля італьянскага горада Генуя здарылася 14 жніўня. Паводле апошніх даных, загінулі 39 чалавек, у тым ліку трое дзяцей. 15 чалавек шпіталізаваны, 9 з іх знаходзяцца ў цяжкім стане.

Пад заваламі ўсё яшчэ могуць знаходзіцца людзі, аднак ратавальнікі лічаць, што шанцы знайсці тых, хто выжыў, невялікія.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі