Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
20 кастрычніка 2017, 11:52

У Расіі ўступіў у сілу новы адміністрацыйны рэгламент ДІБДР

20 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Расіі сёння ўступіў у сілу новы адміністрацыйны рэгламент ДІБДР, паведамляюць інфармагенцтвы.

Цяпер супрацоўнікі ДПС могуць спыняць аўтамабілі па-за стацыянарнымі пастамі. Яны могуць выстаўляць засады на дарогах толькі ў асаблівых выпадках і ў месцах з павышанай аварыйнасцю. Супрацоўнік ДАІ пры спыненні аўтамабіля абавязаны прадставіцца і растлумачыць прычыну спынення.

Супрацоўнікі ДІБДР не будуць выдаваць даведкі пасля ДТЗ (цяпер вадзіцелі будуць атрымліваць толькі копіі пратаколаў або пастаноў аб адміністрацыйным правапарушэнні для прад'яўлення ў страхавую кампанію для атрымання пасля аварыі адпаведных выплат).

Супрацоўнікі ДІБДР не будуць забіраць вадзіцельскія правы на месцы парушэння - правапарушальнік павінен будзе здаць дакумент у трохдзённы тэрмін у падраздзяленні ДІБДР.

У выпадку ДТЗ без пацярпелых дзяжурны прапануе аформіць дакументы самастойна, запоўніўшы ў двух экзэмплярах бланк паведамлення аб дарожным здарэнні. Аднак калі ўдзельнікі аварыі маюць прэтэнзіі адзін да аднаго, то дзяжурны прапануе аформіць ДТЗ на бліжэйшым стацыянарным посце або ў аддзяленні паліцыі.

Відэазапісы з экзаменаў у падраздзяленнях ДІБДР цяпер будуць захоўвацца не менш як месяц.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі