Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
04 верасня 2018, 12:58

У Расіі ўступае ў сілу закон аб мытным рэгуляванні

4 верасня, Масква /БЕЛТА - ТАСС/. У Расіі з 4 верасня ўступае ў сілу закон аб мытным рэгуляванні, які прадугледжвае базавыя ўмовы для спрашчэння мытных працэдур і распрацаваны ў сувязі з пачаткам дзеяння новага Мытнага кодэкса ЕАЭС з 1 студзеня 2018.

У прыватнасці, закон уводзіць прыярытэт аўтаматызаваных, электронных тэхналогій над папяровым дакументаабаротам, стымулюе прымяненне механізмаў адзінага акна, павышае эфектыўнасць інстытута ўпаўнаважанага аператара, дапускае магчымасць пераносу моманту выплаты мытных плацяжоў на этап пасля выпуску тавараў. Адначасова дакумент накіраваны на павышэнне эфектыўнасці мытнага адміністравання і павышэнне збіральнасці мытных плацяжоў.

Закон аб мытным рэгуляванні быў ініцыіраваны ўрадам РФ і прыняты Дзярждумай у канцы ліпеня бягучага года.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі