23 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Ленінградскай вобласці Расіі аўтобус сутыкнуўся з пазадарожнікам Mitsubishi, пацярпелі 24 чалавекі, паведамляе ТАСС.
Інцыдэнт здарыўся на аўтадарозе "Скандынавія" пад Выбаргам. Паводле даных рэгіянальнага ўпраўлення ДІБДР, вадзіцель аўтамабіля Mitsubishi ўчыніў сутыкненне з аўтобусам, які рухаўся ў спадарожным напрамку. Ад удару аўтобус з'ехаў у кювет.
Прычыны аварыі пакуль невядомы. Па факце здарэння праводзіцца праверка.-0-