Сцяг Чацвер, 28 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
У свеце
17 студзеня 2017, 19:03

У Польшчы ўжо насмерць замерзлі 85 чалавек

17 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Нізкія тэмпературы паветра ў Польшчы прывялі да смерці 85 чалавек. Гэта агульная колькасць ахвяр марозу ў суседняй рэспубліцы з 1 лістапада 2016 года, паведамляюць інфармагенцтвы са спасылкай на ўрадавы цэнтр бяспекі.

"Толькі напярэдадні з-за пераахаладжэння загінулі два чалавекі, - інфармавала прэс-сакратар цэнтра Ганна Адамкевіч. - З пачатку лістапада ахвярамі халадоў сталі 85 чалавек".

Рэзкае пахаладанне прыйшло ў Польшчу ў першай палавіне студзеня. Асабліва нізкія тэмпературы назіраліся ў Малапольскім ваяводстве, дзе ўначы слупкі тэрмометраў апускаліся да мінус 37 градусаў па Цэльсію.

Паводле прагнозаў польскіх сіноптыкаў, у бліжэйшыя дні мінусавая тэмпература на большай частцы тэрыторыі краіны захаваецца.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі